Дзяржсакратар ЗША заклікаў вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

Энтані Блінкен, дзяржсакратар ЗША / Flickr, GPA Photo Archive
Энтані Блінкен, дзяржсакратар ЗША / Flickr, GPA Photo Archive

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен выказаў салідарнасць з беларускімі палітвязнямі.

"Напярэдадні Дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі мы асуджаем затрыманне больш за 1500 зняволеных, якія ўтрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі. Мы заклікаем да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і падтрымліваем імкненне беларускага народа да дэмакратычнай будучыні", — напісаў Блінкен.

Праваабаронцы "Вясны" абвясцілі 21 траўня Днём салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак.

Прама зараз у Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1520 чалавек.

Энтані Блінкен выказаў салідарнасць з беларускімі палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі