Вольга Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту

Вольга Бондарава

Вольга Бондарава / кадр з яе YouTube-канала

Прарасійская прапагандыстка Вольга Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту Grodno.in, піша Hrodna.life.

Як распавядала Еўрарадыё, справу разглядалі 25 красавіка ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці. Рэдакцыя сайта падала супраць Бондаравай пазоў аб абароне дзелавой рэпутацыі.

Прычынай пазову ў суд стаў допіс у тг-канале Бондаравай у снежні 2023 года. Яна абуралася мастаком Уладзімірам Сакалоўскім за карціны, на якіх паказаныя дамы з бела-чырвона-белымі сцягамі. Выстава Сакалоўскага праходзіла ў Гродне ў снежні 2021 года і трапіла ў афішу сайта Grodno.in. Бондарава абурылася, што выставу рэкламуюць "экстрэмісцкія" і "чамусьці дагэтуль не заблакаваныя" сайты. Да допісу яна далучыла скрыншот з Grodno.in.

Уладальнікі сайта падалі ў суд, бо ён не прызнаны экстрэмісцкім.

Пасля суда Бондарава прыбрала з допісу скрыншот з Grodno.in, застаўся скрын з Reform, які на той момант таксама не меў статусу "экстрэмісцкага" ў Беларусі, хоць і быў заблакаваны.

Таксама прапагандыстка напісала новы допіс, у якім усю адказнасць усклала на сваіх падпісантаў, якія нібыта няправільна яе зразумелі: "Як аказалася, некаторыя чытачы вырашылі, што экстрэмісцкім названы сайт Grodno.in. А ён да такіх не адносіцца".

Пакрыўджаная Бондарава не ўтрымалася ад шпількі — дазволіла ТАА "ГроднаІн" "рэпосціць гэтае паведамленне столькі разоў і тым людзям, каму ў гэтай кампаніі палічаць патрэбным гэта зрабіць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі