Дзяржстандарт забараніў прадаваць дзве папулярныя маркі пральнага парашку
Спецыялісты выявілі тую ж праблему, што і летась (ілюстрацыйнае фота)
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі дзве папулярныя маркі пральнага парашку. Гэта — Persil Color Gel і "Дэні Тотал для каляровага". Продаж і ўвоз у нашу краіну гэтай прадукцыі забараняецца з 8 сакавіка.
Парушэннем называецца тое, што вытворцы з РФ пазіцыянуюць парашкі, як прызначаныя для пральных машын-аўтаматаў. Аднак высветлілася, што для машын з франтальнай загрузкай яны "занадта моцна пеняцца".
Некалькі папулярных пральных парашкоў траплялі пад забарону ў Беларусі ў мінулым годзе. У "Міф Аквапудра" спецыялісты выявілі тую ж праблему.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.