"Е-дастаўка" аднаўляе працу па ўсёй тэрыторыі Беларусі
"Е-дастаўка" аднаўляе працу па рэгіёнах / evroopt.by
12 лістапада інтэрнэт-крама "Е-дастаўка", якая належыць сетцы "Еўраопт", зноў будзе працаваць па ўсёй Беларусі, паведамляецца на яе сайце.
Аднак умовы дастаўкі змяняюцца. Мінімальная сума заказу ў Мінску павінна складаць 55 рублёў (раней было 70), платная дастаўка будзе каштаваць 4,99 рубля, экспрэс-дастаўка — 7,99 рубля.
У астатніх гарадах мінімальная сума заказу складзе 90 рублёў. Платная дастаўка ў Мінскай вобласці, Баранавічах і абласных цэнтрах будзе каштаваць столькі ж, як і ў сталіцы, — 4,99 рубля. А па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях — 9 рублёў.
Як распавядала Еўрарадыё, 31 кастрычніка "Е-дастаўка" прыпыніла паслугі па многіх рэгіёнах Беларусі. Атрымаць тавар маглі толькі жыхары Мінска, Мінскай вобласці, Баранавічаў і абласных цэнтраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.