ЕБРР часова згарнуў фінансаванне прыватнага сектара Беларусі

З 1992 года ЕБРР вылучыў больш за 3 мільярды еўра на праекты ў Беларусі​
З 1992 года ЕБРР вылучыў больш за 3 мільярды еўра на праекты ў Беларусі​

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця часова не будзе разглядаць новыя інвестыцыйныя праекты не толькі ў дзяржаўным, але і прыватным сектарах эканомікі Беларусі, паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на заяву ЕБРР.

Увосень 2020 года банк адмовіўся фінансаваць новыя інвестпраекты ў дзяржсектары Беларусі, але пакінуў за сабой магчымасць крэдытаваць беларускія прыватныя кампаніі.

ЕББР тлумачыць, што новае рашэнне звязанае з пагаршэннем палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Разам з тым банк пакідае свой пастаянны офіс у Мінску.

З 1992 года ЕБРР вылучыў больш за 3 мільярды еўра на праекты ў розных галінах эканомікі краіны. У цяперашні час ЕБРР крэдытуе ў Беларусі 142 праекты на адзін мільярд еўра, на долю прыватнага сектара прыпадае каля 60%. У пачатку лістапада 2021 года ЕБРР ухваліў фінансаванне двух праектаў у адным з прыватных беларускіх банкаў на 10 мільёнаў еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі