Егіпецкія выратавальнікі знайшлі 100 целаў на месцы крушэння А-321

Егіпецкія выратавальнікі знайшлі 100 целаў на месцы крушэння А-321

Егіпецкія выратавальнікі знайшлі сама меней 100 целаў загінулых у крушэнні расійскага авіялайнера. Як перадае агенцтва Франс Прэс са спасылкай на службу выратавання, самалёт разваліўся на дзве часткі. Знойдзеныя сама меней 100 целаў, астатнія людзі знаходзяцца ўнутры.

Адзін з выратавальнікаў паведаміў агенцтвы REUTERS, што пад абломкамі самалёта было чуваць галасы людзей.

Расійскі пасажырскі самалёт А-321 кампаніі “Кагалымавія” вылецеў сёння раніцай з Шарм-эш-Шэйха і праз 23 хвіліны пасля ўзлёту знік з радараў. На борце было 217 пасажыраў, з якіх 17 — дзеці, а таксама 7 членаў экіпажу.

Самалёт упаў у цэнтральнай частцы Сіная ў гарах. Прычыны здарэння невядомыя. Егіпецкія ўлады не разглядаюць у якасці версіі дзеянні экстрэмістаў і называюць найбольш верагоднай прычынай тэхнічную няспраўнасць паветранага судна, інфармуе Еўраньюс.

Фота: interfax.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі