Экс-кандыдата, які змагаўся супраць "закона аб адтэрміноўках", забралі ў войска

Экс-кандыдата, які змагаўся супраць "закона аб адтэрміноўках", забралі ў войска

У войска адправіўся экс-кандыдат ад Моладзевага блока Аляксей Лазараў, перадае Радыё "Свабода". Падчас сваёй выбарчай кампаніі хлопец агітаваў супраць новага "закона аб адтэрміноўках".

У ваенкамат Лазараў адправіўся зранку 25 лістапада. Перад гэтым ён быў у Вільні — на перапахаванні Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў. Праводзіць Лазарава прыйшлі яго паплечнікі з Моладзевага блока, а таксама іншыя актывісты.

Аляксею Лазараву 21 год. Сёлета ён скончыў факультэт радыёфізыкі БДУ і планаваў паступаць у магістратуру, аднак трапіў пад дзеянне новапрынятага "закона аб адтэрміноўках". 

Дарэчы, падчас сваёй выбарчай кампаніі Лазараў ладзіў перформанс каля Камароўскага рынку. Проста на пікеце яму галілі палову галавы. Ролю ваенкама выконваў вядомы актывіст Павел Вінаградаў.

"Мяне ўсё роўна забіраюць у войска, і мы вырашылі, што будзе паказальна, калі мы зробім такое шоў на пікеце. Мы хацелі паказаць, што хлопцаў забіраюць у войска сілай", — патлумачыў Лазараў.

Дарэчы, хаця хлопец па адукацыі праграміст, места ў ІТ-роце яму не знайшлося — служыць ён будзе ў звычайнай часці. Яго вайсковая спецыяльнасць "камандзір аддзялення пераносных зенітна-ракетных комплексаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі