Экс-кіраўнікоў санаторыя "Беларусь" у Сочы асудзілі за буйны крадзеж грошай

Іх прызналі вінаватымі ў буйным крадзяжы сродкаў Кіраўніцтва справамі прэзідэнта пры рэканструкцыі санаторыя "Беларусь" у Сочы, піша "Ежедневник"

У Мінску асуджаныя Георгі Саракашыш, былы дырэктар санаторыя "Беларусь" у Сочы, яго намеснік Аляксандр Кізіма і кіраўнік сочынскай будаўнічай кампаніі Андрэй Меранкоў. Паводле звестак следства, пацверджаных падчас суда, абвінавачаныя прычынілі шкоду Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Беларусі на суму каля 22 млрд рублёў, што складае больш за 2 млн долараў. 

Крадзеж сродкаў адбыўся падчас будаўніцтва комплексу адпачынку ў пасёлку Чырвоная паляна каля Сочы напярэдадні Алімпіяды-2014. Гэты комплекс задумваўся як складовая частка сочынскага санаторыя "Беларусь". 

Паводле прысуду, Аляксандр Кізіма і Андрэй Меранкоў атрымалі па 9 гадоў пазбаўлення волі. Дырэктар санаторыя Георгій Саракашыш асуджаны на 6 гадоў зняволення. Усе яны будуць адбываць тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму. У тэрмін адбыцця пакарання ім залічыцца час, праведзены ў СІЗА КДБ. 

Акрамя таго, з абвінавачаных пастаноўлена спагнаць прычыненую імі шкоду ў памеры 20,6 млрд рублёў на карысць Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі, а таксама за 1,2 млрд на карысць санаторыя "Беларусь" і яшчэ 1,8 млрд будзе спагнана ў якасці дзяржаўнай пошліны ў даход дзяржавы. 

Нагадаем, што са снежня 2012 года ўсе кіраўнікі знаходзіліся ў СІЗА КДБ. Расследаванне справы, а таксама яго разгляд у судзе праходзілі без залішняй агалоскі. Само пасяджэнне было адкрытым, але ні Следчы камітэт, ні пракуратура нідзе не паведамлялі ні пра заканчэнне расследавання, ні пра пачатак або завяршэнні слуханняў. 

Фота — ej.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі