Экс-палітвязня Васіля Парфянкова зноў будуць судзіць
Працэс пройдзе ў судзе Першамайскага раёна Мінска 28 лістапада.
Васіля Парфянкова абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду. Паколькі Парфянкоў з 21 верасня знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №1 Светлагорска, то на суд яго прывязуць пад канвоем, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".
29 траўня 2012 года Парфянкоў быў асуджаны за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду. За ім устанавілі прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадска-палітычным жыцці.