Экс-пракурору Яўгену Бабаку прысудзілі чатыры гады калоніі
Палітзняволены экс-пракурор Яўген Бабак асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы. Прысуд вынесла суддзя Маскоўскага раёна сталіцы Валянціна Зянькевіч, з боку дзяржабвінавачання выступала сумнавядомая Аліна Касьянчык.
Бабака прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці невядомыя.
Бабак знаходзіцца за кратамі ўжо 11 месяцаў — з 11 чэрвеня 2021 года.
Хлопец стаў вядомым, калі ў жніўні 2020-га ініцыяваў праверку людзей у форме ДАІ, якія збілі байкераў ва Уруччы ноччу 11 жніўня. Аднак улады праверку замялі, а самога Бабака прымусілі звольніцца з пасады памочніка пракурора Першамайскага раёна Мінска.
Суд над ім пачаўся ў сярэдзіне сакавіка 2021-га, але потым у працэсе з невядомых прычынаў быў двухмесячны перапынак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.