Экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі асуджаны на год пазбаўлення волі
Экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі асуджаны на год пазбаўлення волі. 30 верасня суд у Парыжы прызнаў яго вінаватым у незаконным фінансаванні выбарчай кампаніі ў 2012 годзе (патраціў больш за 42 млн еўра замест дапушчальных паводле закона 22 млн). Як піша lefigaro.fr, Сарказі будзе адбываць пакаранне не ў турме, а дома, яму давядзецца насіць электронны бранзалет.
Сарказі 66 гадоў. Ён быў прэзідэнтам Францыі ў 2007-2012 гадах.
У пачатку вясны 2021-га экс-прэзідэнт ужо быў асуджаны за карупцыю і спробу подкупу суддзі на 3 гады зняволення (два з іх ён будзе адбываць умоўна).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.