За хабары з Расіі асуджаны экс-кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў

Андэрс Бесеберг

Андэрс Бесеберг / ntb.no

У Нарвегіі па справе аб карупцыі асуджаны экс-кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў Андэрс Бесеберг. Ён атрымаў тры гады і месяц пазбаўлення волі.

Бесеберг кіраваў арганізацыяй у 1993-2018 гадах. Паводле матэрыялаў следства, ён атрымліваў хабары з 2009 года да сваёй адстаўкі, якая была выкліканая карупцыйным скандалам. Для яго арганізоўвалі паездкі на паляванне ў Расію (а таксама ў Чэхію і Аўстрыю), расійскі бок прадастаўляў прастытутак. Не дзіўна, што Андэрс Бесеберг удзельнічаў ва ўтойванні станоўчых допінг-пробаў расійскіх спартсменаў. Ён "паслядоўна прасоўваў і абараняў расійскія інтарэсы практычна ўсімі сваімі дзеяннямі".

Спартыўнаму функцыянеру дарылі і дарагія гадзіннікі, якія суд пастанавіў канфіскаваць. Як і каля 121 тысячы еўра.

78-гадовы Бесеберг заявіў, што яго здзівіў прысуд і ён збіраецца яго абскарджваць.

За хабары з Расіі асуджаны экс-кіраўнік Міжнароднага саюза біятланістаў
nrk.no

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі