Экс-топ EPAM Баграцоў: 40% стартапаў ў працэсе выхаду з Беларусі
Экс-топ-менеджэр ЕPAM Максім Баграцоў / Еўрарадыё
Каля 40% стартапаў у працэсе поўнага выхаду з Беларусі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Настоящее время" распавёў экс віцэ-прэзідэнт EPAM, а цяпер член Каардынацыйнага савета Максім Баграцоў.
"Мы глядзім па блізкім мне сектару — гэта тэлекамунікацыі і інфармацыйныя тэхналогіі. У верасні рост па інэрцыі быў 9,1%. Цяпер, у кастрычніку, быў 1,9% рост ВУП. Гэта адна з двух індустрый, якая забяспечвае нейкі рост ВУП. Астатнія індустрыі, яны ўвогуле не паказваюць рост ВУП. IT-індустрыя — гэта адна з тых індустрый, якая расла. Яна ўсё яшчэ паказвае рост. І на канец года яна паказвае рост, па-мойму, парадку 7,5%. Але відаць, як вельмі рэзка мяняецца дынаміка, наколькі хутка тэмп росту зваліўся літаральна за адзін месяц".
Максім Баграцоў лічыць, што гэта сведчыць пра страту даверу: "Калі няма базавай бяспекі, дык няма даверу ні ў насельніцтва — яны здымаюць грошы з рахункаў банкаў — ні ў інстытуцыйных інвестараў, як EBRD, ні ў якіх-небудзь іншых інвестараў, якія могуць інвеставаць ўнутры краіны".
Ва ўсіх настрой аднолькавы, падсумоўвае эксперт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.