Экспедыцыя беларускіх навукоўцаў у пятніцу адправіцца ў Антарктыду
Будаўнічыя працы на адным з модуляў станцыі "Гара Вячэрняя" / belarus24.by
Беларускія навукоўцы ў пятніцу, 19 лістапада, адправяцца ў новую антарктычную экспедыцыю, паведамляюць "Мінск-Навіны" са спасылкай на Нацыянальную акадэмію навук.
Экспедыцыя праводзіцца 14-ы раз. Каманда даследчыкаў-палярнікаў складаецца з 11 чалавек, у яе ўваходзяць вучоныя з НАН і БДУ, а таксама ўрачы, інжынеры і праграмісты. У пятніцу члены экспедыцыі вылятаюць у Кейптаўн, затым пасля 2-тыднёвага каранціну адправяцца на антарктычную станцыю "Гара Вячэрняя".
Экспедыцыя працягнецца са снежня 2021 года да траўня 2022 года. Навукоўцы вывучаць біялагічны патэнцыял Антарктыды, каб выявіць ферменты для стварэння супрацьпухлінных і іншых лекавых прэпаратаў. Яны таксама будуць шукаць геалагічныя аб'екты і карысныя выкапні, вывучаць будынак зямной кары.
Сезонная беларуская антарктычная навуковая станцыя "Гара Вячэрняя" знаходзіцца на ўсходзе ад гары Вячэрняй, на ўзбярэжжы мора Касманаўтаў. Станцыя здольна вытрымаць тэмпературу да -60 градусаў і парывы ветра да 80 м/с.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.