Экстрэмал скокнуў у ваду з вышыні 19-павярховага дома (відэа)
Жыхар Швейцарыі Ласа Шале ўстанавіў новы сусветны рэкорд.
У швейцарскіх Альпах экстрэмал скокнуў у ваду з вышыні 19-павярховага дома. Новы сусветны рэкорд устанавіў 27-гадовы ўраджэнец Бразіліі, а цяпер жыхар Швейцарыі Ласа Шале. Як інфармуе Delfi, ён скокнуў з краю вадаспаду, вышыня якога складае больш за 58 метраў (гэта больш, чым вышыня Пізанскай вежы). У ваду ён увайшоў на хуткасці 123 кіламетры за гадзіну.
Увесь працэс экстрэмал здымаў на відэа з дапамогай камеры, замацаванай на шлеме.