"Энергетык-БДУ" упусціў перамогу ў гасцявым матчы з "Тарпеда-БелАЗ"
28 чэрвеня адбыліся два матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Гродзенскі "Нёман" перарваў серыю з пяці паражэнняў запар. У пятніцу ў гасцях было абыгранае мінскае "Тарпеда" — 3:0. "Энергетык-БДУ" упусціў перамогу ў гасцявым матчы з "Тарпеда-БелАЗ" — 3:3. Уладзіслаў Клімовіч зраўняў лік ужо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны. Тэкставы анлайн паядынкаў можна пачытаць тут.
29 чэрвеня пройдуць наступныя паядынкі: "Дынама" (Брэст) — "Іслач", "Мінск" — "Гомель", "Гарадзея" — "Слуцк". 30 чэрвеня сустракаюцца БАТЭ і "Віцебск", "Дняпро" і мінскае "Дынама", "Славія" і "Шахцёр".
Лідыруе брэсцкае "Дынама" — 30 ачкоў, у БАТЭ — 28.