Энергетыкі ліквідавалі наступствы непагадзі ў Беларусі

Аднаўленчыя працы / t.me/belenergo/

Аднаўленчыя працы / t.me/belenergo/

Энергетыкі ліквідавалі наступствы непагадзі ў Беларусі. Электрычнасць зноў з'явілася ў 400 населеных пунктах, пераважна ў Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Найбольш пацярпелі Астравецкі і Полацкі раёны, паведамляе раніцай у пятніцу "Белэнерга".

Навальніцы з моцным ветрам і залевамі нарабілі бяды яшчэ ў сераду (непагадзь 30 жніўня пакінула без электрычнасці больш за 1000 населеных пунктаў). Працягнуліся яны і ў чацвер. Галіны і дрэвы падалі на дарогі, на лініі электраперадач. Энергетыкі аднаўлялі электразабеспячэнне. Асноўныя працы ўжо завершаныя.

Энергетыкі ліквідавалі наступствы непагадзі ў Беларусі
t.me/belenergo/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі