Эрдаган дазволіць Швецыі далучыцца да NATO
NATO
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у панядзелак перадаў у парламент на ратыфікацыю законапраект, які зацвярджае заяўку Швецыі на сяброўства ў NATO, піша Reuters.
Прэм'ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан прывітаў гэты крок і заявіў, што Стакгольм з нецярпеннем чакае магчымасці стаць сябрам NATO.
Цяпер сваё рашэнне па гэтым пытанні павінен вынесці турэцкі парламент. Але канкрэтных тэрмінаў для ратыфікацыі не прызначаецца.
Швецыя і Фінляндыя падалі заяўкі на ўваходжанне ў NATO летась пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Сяброўства Фінляндыі ўхвалілі ў красавіку. Але заяўку Швецыі тады не падтрымала Турцыя і Венгрыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.