Неапазнаны лятаючы аб'ект у Латвіі аказаўся зграяй птушак
Прыборы ўспрынялі як лятаючы аб'ект зграю птушак
Неапазнаны лятаючы аб'ект у Латвіі, з-за яго 17 верасня ў паветра падымалі знішчальнікі NATO, аказаўся зграяй птушак, паведамляе Delfi. Яго заўважылі раніцай — ён прыляцеў з Беларусі.
Знішчальнікі NATO не выявілі падазроныя аб'екты ў латвійскай паветранай прасторы і вярнуліся на месца сваёй дыслакацыі. Цяпер жа высвятляецца, што і не маглі выявіць, бо прыборы назірання за паветранай прасторай ўспрынялі як лятаючы аб'ект зграю птушак.
Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі разам з саюзнікамі па NATO ўзмоцнена назіраюць за паветранай прасторай на мяжы з РФ і РБ. 7 верасня на латвійскай тэрыторыі ўпаў расійскі беспілотнік, наладаваны выбухоўкай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.