Неапазнаны лятаючы аб'ект прыляцеў у Латвію з боку Беларусі
Знішчальнік-бамбавальнік F-16, ілюстрацыйнае фота
Зранку 17 верасня паветраныя сілы Латвіі зафіксавалі каля мяжы з Беларуссю неапазнаны лятаючы аб'ект. Ён перасёк мяжу Латвіі на тэрыторыі Краслаўскага краю, піша Delfi.
У паветра былі паднятыя знішчальнікі місіі NATO з вайсковай базы ў Ліелвардзе, каб агледзець тэрыторыю. Яны не выявілі падазроныя аб'екты ў латвійскай паветранай прасторы і вярнуліся на месца сваёй дыслакацыі.
Не паведамляецца, ці ўдалося вайскоўцам высветліць далейшае месцазнаходжанне аб'екта. Пра інцыдэнт паведамілі кіраўніцтву самакіраванняў рэгіёна.
Міністэрства абароны і МУС Латвіі заклікаюць жыхароў неадкладна паведамляць пра падазроныя аб'екты ці дзеяннях у прыгранічных раёнах.
Як расказвала Еўрарадыё, 7 верасня на тэрыторыі Латвіі ўпаў расійскі беспілотнік тыпу "Шахед". Ён заляцеў у краіну з тэрыторыі Беларусі. Пазней выявілася, што ён быў наладаваны выбухоўкай, якая не здэтанавала пры падзенні. Баявую частку дрона дэактывавалі латвійскія вайскоўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.