Ермаловіч: ёсць палітычнае рашэнне па развіцці эканомікі

Ермаловіч: ёсць палітычнае рашэнне па развіцці эканомікі

Беларусь і Міжнародны валютны фонд разыходзяцца ў пытанні хуткасці правядзення структурных рэформаў. Пра гэта 27 лістапада падчас размовы з журналістамі ў Палаце прадстаўнікоў заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Паводле яго слоў, "партнёры з МВФ" хацелі б бачыць "больш хуткія рэформы ў дзяржаўным сектары". Таксама яны настойваюць на больш актыўным павышэнні тарыфаў на камунальныя паслугі і скарачэнні дзяржаўнай падтрымкі ў справе кампенсацыі выдаткаў, інфармуе TUT.by.  

Міністр фінансаў не думае, што ў 2020 годзе будзе дасягнутая нейкая дамова з фондам па згаданых пытаннях. Аднак прапановы МВФ, як і Сусветнага банка, у далейшым будуць абмяркоўвацца.

"Змены ўжо ёсць, змяняецца і сістэма кіравання дзяржпрадпрыемствамі, многія рашэнні прынятыя ў галіне сельскай гаспадаркі", — кажа Ермаловіч. Ён нагадаў, што на нядаўняй нарадзе ў Віцебску Аляксандр Лукашэнка агучыў тэму прыватызацыі сельгаспрадпрыемстваў (на відэа). Міністр падкрэслівае: ёсць палітычнае рашэнне, а таксама патэнцыял для таго, каб дасягнуць паскоранага эканамічнага росту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі