ЕС адкрывае межы для 14-ці краін: беларусы застаюцца дома
1 ліпеня Еўрасаюз адкрывае межы для грамадзян 14-ці "бяспечных" краін, паведамляе BBC. Беларусы застануцца дома, а вось жыхары Аўстраліі, Канады, Чарнагорыі, Марока, Новай Зеландыі, Паўднёвай Карэі, Алжыра, Грузіі, Японіі, Руанды, Тайланда, Туніса і Уругваю змогуць правесці адпачынак у Еўропе.
ЕС мае адмысловую працэдуру з пэўнымі крытэрамі, паводле якіх краіны ацэньваюцца як "бяспечныя". Пералік з 14-ці краін ўхвалілі 55% краін Еўрасаюзу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.