ЕС рашуча асудзіў зверствы расійскіх войскаў у Бучы

ЕС рашуча асудзіў зверствы расійскіх войскаў у Бучы

Еўрапейскі Саюз "самым рашучым чынам" асудзіў "паведамленні аб зверствах, учыненых расійскімі ўзброенымі сіламі ў шэрагу ўкраінскіх гарадоў". Сумесная заява з'явілася 4 красавіка на сайце Савета Еўропы.

У дакуменце падкрэсліваецца, што масавыя забойствы ў горадзе Буча ды іншых украінскіх гарадах будуць унесеныя ў спіс зверстваў, учыненых на еўрапейскай зямлі.

Савет Еўропы ўскладае на расійскія ўлады адказнасць "за зверствы, учыненыя ў той час, калі яны кантралявалі гэты раён".

Таксама ў заяве выказваецца салідарнасць з Украінай і гаворыцца пра паскарэнне працы над наступнымі санкцыямі супраць Расіі. 

"Прэзідэнт Пуцін павінен неадкладна і безумоўна спыніць гэтую вайну", — адзначаюць у ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі