ЕС збіраецца абкласці пошлінай збожжа з Беларусі і Расіі
Чакаюцца новыя санкцыі
Еўрасаюз збіраецца абкласці пошлінай збожжа з Беларусі і Расіі. Гэта пытанне некалькіх дзён, піша Financial Times.
Дагэтуль Брусель супраціўляўся ціску з боку Польшчы і краін Балтыі, якія патрабавалі абмежаваць расійскі і беларускі харчовы імпарт. Еўрачыноўнікі сцвярджалі, што такі крок "можа стварыць пагрозу голаду" і "нашкодзіць краінам, якія сталі на шлях развіцця".
FT са спасылкай на неназваныя крыніцы паведамляе, што Еўракамісія ўвядзе пошліну ў 95 еўра за тону на збожжавыя з РБ і РФ. Мяркуецца, што гэта павялічыць кошты на гэтае збожжа як мінімум на 50% і знізіць попыт на яго.
Сёлета Латвія забараніла ўвоз сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі, а Літва планавала ўзмацніць жорсткасць праверкі збожжа з Беларусі і Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.