Еўракамісія адменіць на год усе пошліны і квоты на ўкраінскі экспарт

Еўракамісія адменіць на год усе пошліны і квоты на ўкраінскі экспарт

Еўракамісія адмяніць на год усе пошліны і квоты на ўкраінскі экспарт. Узгоднена і прыпыненне дзеяння антыдэмпінгавых тарыфаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, "рыхтуецца важнае рашэнне Еўрасаюза". Пра гэта Зяленскі ў сераду размаўляў з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен.

"Удзячны ёй асабіста і ўсім нашым еўрапейскім сябрам за гэты крок, — кажа ўкраінскі прэзідэнт. — ...Менавіта цяпер гэта дазволіць нам захаваць па максімуме эканамічную актыўнасць ва Украіне, нашу нацыянальную вытворчасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі