Еўракамісія прапануе падняць кошт шэнгенскіх віз

Віза

Віза

Еўракамісія прапанавала на 12% павысіць базавы збор за шэнгенскую візу. Падаражанне можа адбыцца ўжо сёлета, калі гэтую ініцыятыву падтрымаюць, паведамляецца на сайце ЕК.

Камісіі ЕС кожныя тры гады даручаюць ацаніць, ці неабходна пераглядаць візавыя зборы. Пры гэтым пад увагу бяруцца такія фактары, як узровень інфляцыі ў ЕС і сярэднія заробкі дзяржаўных службоўцаў. Сёлета Еўракамісія прыйшла да высновы пра абгрунтаванасць такога павышэння — на гэта паўплываў узровень інфляцыі ў Еўрасаюзе.

Пошліна будзе павышаная для тых краін, якія не гатовыя супрацоўнічаць з ЕС па пытаннях вяртання сваіх грамадзян, дэпартаваных з Шэнгенскай зоны за незаконную міграцыю і парушэнне візавага рэжыму. Для грамадзян гэтых краін віза будзе каштаваць 135 еўра замест цяпераўшніх 120. У асобных выпадках яе кошт павысіцца са 160 да 180 еўра.

Падаражанне не закране тыя краіны, якія падпісалі пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму. Варта падкрэсліць, што такое пагадненне з Беларуссю ЕС часткова прыпыніў у лістападзе 2021 года. Прычынай стаў мігранцкі крызіс на межах Беларусі.

Цяпер Шэнген для беларусаў (незалежна ад краіны, якая выдае візу) каштуе 35 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі