У Еўрапарламенце лічаць Лукашэнку персонай нон грата ў ЕС
У Еўрапарламенце не прызнаюць Аляксандра Лукашэнку пераабраным прэзідэнтам Беларусі і лічаць яго персонай нон грата ў ЕС. "Мы далучаемся да беларускага народу ў яго патрабаванні правесці новыя і свабодныя выбары пад назіраннем незалежных назіральнікаў", — гаворыцца ў заяве. Яе падпісалі лідары пяці партый Еўрапарламента. Гэта — Еўрапейская народная партыя, "Зялёныя" — Еўрапейскі свабодны альянс, Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў, Ліберальная праеўрапейская група "Абнаўляючы Еўропу", група "Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты".
Еўрапарламент асуджае арышты, гвалт і катаванні ў Беларусі, пра якія стала вядома. У нашай краіне за некалькі дзён было затрымана амаль 7 тысяч чалавек. На сённяшні дзень большасць з іх ужо вызвалілі. Больш за паўтары сотні чалавек трапілі ў бальніцы. У заяве змешчаны заклік вызваліць усіх затрыманых і палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.