Еўрапарламент ухваліў візавае пагадненне з Беларуссю

Еўрапарламент ухваліў візавае пагадненне з Беларуссю

13 траўня Еўрапарламент ухваліў пагадненні з Беларуссю аб рэадмісіі (аб вяртанні асобаў, якія не маюць права знаходзіцца на тэрыторыі Еўрасаюза) і спрашчэнні выдачы віз. "За" апошняе прагаласавалі 634 дэпутаты, "супраць" — 48, устрымаліся 4, за першае пагадненне "за" 560, "супраць" — 117, устрымаліся 13.

Беларусь і ЕС падпісалі гэтыя дамовы яшчэ ў пачатку студзеня 2020 года ў Бруселі. Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы аб ратыфікацыі абедзвюх дамоваў з Еўрасаюзам 9 красавіка, пасля ратыфікацыі Нацыянальным сходам.

Меркавалася, што шэнгенскія візы для беларусаў будуць каштаваць 35 еўра замест цяперашніх 80 ужо ў чэрвені. Аднак атрымліваецца, што адбудзецца гэта не раней за ліпень 2020-га. Да таго часу дакумент ухваліць Савет Еўрасаюза, пасля чаго бакі абмяняюцца ратыфікацыйнымі граматамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі