Еўрапарламент заклікае да неадкладнага эмбарга на пастаўкі нафты і газу з Расіі

Еўрапарламент заклікае да неадкладнага эмбарга на пастаўкі нафты і газу з Расіі

Еўрапарламент заклікаў Савет ЕС накласці дадатковыя санкцыі на Расію за вайну супраць Украіны. Алпаведная рэзалюцыя была прынятая на пленарным пасяджэнні 7 красавіка. 

За яе прагаласавалі 513 еўрадэпутатаў, супраць — 22, устрымаліся — 19. 

У рэзалюцыі Еўрапарламент асобную ўвагу надаў разні мірных грамадзян ва ўкраінскай Бучы, якую ўчынілі расійскія войскі. На думку еўрадэпутатаў, да адказнасці трэба прыцягнуць як тых, хто здзяйсняў ваенныя злачынствы, так і высокапастаўленых чыноўнікаў і афіцэраў.

"Еўрапарламент заклікае ўвесці неадкладнае і поўнае эмбарга на імпарт расійскіх нафты, вугалю, ядзернага паліва і газу, цалкам адмовіцца ад "Паўночнага патоку-1" і "Паўночнага патоку-2", а таксама прадставіць план забеспячэння бяспекі паставак энерганосьбітаў у ЕС у кароткатэрміновай перспектыве", — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Таксама еўрадэпутаты падтрымалі адключэнне ўсіх расійскіх банкаў ад сістэмы паведамленняў аб фінансавых пераводах SWIFT. Караблям пад расійскімі сцягамі або зарэгістраваным у Расіі прапануюць забараніць заход не толькі ў порты Еўрасаюза, але таксама і ў яго тэрытарыяльныя воды. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі