Еўрасаюз можа адмовіцца ад спрошчанай выдачы віз для беларусаў і расіян
Еўрасаюз можа адмовіцца ад спрошчанай выдачы віз для беларусаў і расіян. З такой прапановай выступіў чэшскі ўрад і яе абмяркуюць на сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС у Празе на наступным тыдні, піша bloomberg.com.
Гэты крок разглядаецца як альтэрнатыва поўнай забароны на турыстычныя візы, бо супраць такіх мер выступаюць шэраг краін Еўрасаюза.
Калі будзе адменены спрошчаны парадак выдачы шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі і Расіі, трэба будзе збіраць больш дакументаў, а консульскі збор вырасце да 80 еўра. Павялічыцца і час апрацоўкі візавых запытаў.
Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам Беларусь падпісала на пачатку 2020 года разам з дамовай аб рэадмісіі. Хаця пасля падзей жніўня 2020-га афіцыйны Мінск адмовіўся выконваць дамову, ЕС захаваў спрошчаны парадак для беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.