Еўрасаюз увядзе строгія абмежаванні на турыстычныя візы для расіян?
Еўрасаюз увядзе строгія абмежаванні на турыстычныя візы для расіян. Пра гэта заявіла камісар ЕС па ўнутраных справах Ілва Ёхансан. З панядзелка, 12 верасня, візы для расіян будуць даступныя толькі па сямейных абставінах, гуманітарных прычынах. Змогуць атрымаць іх і журналісты.
"Больш няма падстаў давяраць рускім, — цытуе словы еўракамісара yle.fi. — Быць турыстам на тэрыторыі Еўрасаюза — гэта не асноўнае права, а прывілей. І мы больш не хочам даваць гэты прывілей рускім".
У пятніцу стала вядома, што Савет Еўрасаюза зацвердзіў адмену спрошчанага візавага рэжыму ЕС з Расіяй. Яна пачне дзейнічаць з 12 верасня. Пра "строгія абмежаванні" не паведамлялася. Было вядома, што з 19 верасня расіянам закрываюць уезд краіны Балтыі і Польшча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.