Еўропе трэба 10 гадоў, каб падрыхтавацца да абароны на выпадак вайны — ВВС

Олаф Шольц, Армін Папергер і Барыс Писторыус

Олаф Шольц, Армін Папергер і Барыс Писторыус / Getty Images

Еўропе спатрэбіцца дзесяць гадоў, каб запоўніць свае склады боепрыпасаў і быць цалкам гатовай да абароны ад "агрэсара, які хоча ваяваць з NATO", заявіў Армін Папергер, кіраўнік найбуйнейшай нямецкай ваенна-прамысловай кампаніі Rheinmetall. Яго словы прыводзіць ВВС.

"Мы будзем у парадку праз тры-чатыры гады, але каб цалкам падрыхтавацца, нам трэба 10 гадоў", — сказаў ён. Размова адбылася на цырымоніі закладкі падмурка новага завода па вытворчасці снарадаў. Прадугледжваецца, што прадпрыемства будзе вырабляць 200 тысяч снарадаў штогод. Папергер адзначыў, што зараз склады амаль пустыя — боепрыпасы адпраўленыя Украіне. Пры гэтым ён падкрэсліў, "пакуль ідзе вайна, нам трэба дапамагаць Украіне". Але затым "нам спатрэбіцца мінімум пяць гадоў і насамрэч 10 гадоў, каб па-сапраўднаму папоўніць запасы".

На цырымоніі пачатку будаўніцтва завода таксама прысутнічаў канцлер Германіі Олаф Шольц. У сваёй прамове, сярод іншага, ён адрэагаваў на нядаўнюю заяву Дональда Трампа, які зноў спрабуе стаць прэзідэнтам ЗША. Трамп на днях заявіў, што мае намер "заахвочваць" агрэсіўныя краіны (напрыклад, Расію) "рабіць усё, што ім уздумаецца" з тымі дзяржавамі NATO, якія не ўносяць належныя сумы ў агульны бюджэт альянсу.

Шольц назваў такія заявы і такі падыход, які прадугледжвае перагляд гарантый калектыўнай абароны NATO, безадказнымі і небяспечнымі. "Ніхто не павінен гуляць або таргавацца з бяспекай Еўропы", — сказаў нямецкі канцлер. Пасля лютага 2022 года еўрапейскія краіны сталі больш інвеставаць у абарону, але без падтрымкі ЗША "у дадзены момант еўрапейцы не здольныя абараніцца ў канвенцыйным канфлікце", кажа доктар Клаўдыя Маёр з нямецкага Інстытута міжнародных спраў і палітыкі бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі