Шольц заклікаў да маштабнага павелічэння вытворчасці ўзбраенняў у Еўропе

Расійскія вайскоўцы на фронце ва Украіне

Расійскія вайскоўцы на фронце ва Украіне / ria.ru

Канцлер Германіі Олаф Шольц заклікаў да маштабнага павелічэння вытворчасці ўзбраенняў у Еўропе. Выступаючы на цырымоніі закладкі падмурка новага буйнога завода па вытворчасці зброі, ён папярэдзіў, што тыя, хто хоча міру, павінны мець магчымасць стрымліваць агрэсараў.

Шольц заявіў, што любы перагляд прынцыпу NATO аб узаемнай абароне надзвычай небяспечны: "Дазвольце мне ясна сказаць у сувязі з нядаўнімі падзеямі, што любы перагляд гарантый калектыўнай абароны NATO безадказны, небяспечны і адпавядае толькі інтарэсам Расіі. Ніхто не павінен гуляць або гандлявацца з бяспекай Еўропы".

Фірма Rheinmetall, якую наведаў Олаф Шольц, інвесціруе ў новы завод больш за 300 мільёнаў долараў. Але яе гендырэктар заявіў, што пройдзе дзесяцігоддзе, перш чым Еўропа будзе зноў гатовая сябе абараніць.

Еўрасаюз дагэтуль не дасягнуў сваёй мэты па пастаўцы Украіне боепрыпасаў, неабходных ёй для вайны з Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі