Фан-сектар "Іслачы" заявіў аб прыпыненні дзейнасці

Фан-сектар "Іслачы" заявіў аб прыпыненні дзейнасці

Фанацкі сектар футбольнага клуба "Іслач" заявіў, што прыпыняе сваю дзейнасць.

"Isloch ULTRAS прыпыняе сваю дзейнасць у сувязі з расколам калектыву і неразуменнем нас з боку фанацкага і заўзятарскага руху Беларусі. Нам цяпер неабходна наладзіць сітуацыю ўнутры і сысці на непрацяглы перапынак", — цытуе Tribuna.com заяву фан-клуба.

Раскол звязаны з байкотам матчаў. 3 сакавіка фанаты "Іслачы" заявілі, што будуць байкатаваць матчы каманды ў сезоне. Аднак праз два з паловай месяцы, 23 траўня, яны прынялі пастанову, што спыняюць байкот. Гэтае рашэнне выклікала пратэсты як у фанатаў іншых клубаў, так і ў часткі заўзятараў "Іслачы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі