Фатографа "Новага часу" Дзмітрыя Дзмітрыева на 10 сутак адправілі за краты

Фатографа "Новага часу" Дзмітрыя Дзмітрыева на 10 сутак адправілі за краты

Фатографа "Новага часу" Дзмітрыя Дзмітрыева, які 1 лістапада працаваў на Маршы ў Курапаты і быў брутальна затрыманы сілавікамі, прысудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе novychas.by. Яго справу ў панядзелак разглядала суддзя Наталля Дзядкова (суд Партызанскага раёна сталіцы) і прызнала вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў".

На вулічнай акцыі Дзмітрый Дзмітрыеў, як і яго калегі з "Новага часу" Яна Трусіла і Аляксандр Зяньковіч, быў абазначаны бэйджам і меў з сабой рэдакцыйнае заданне. Аднак гэта не перашкодзіла затрыманню.

Фатографа "Новага часу" Дзмітрыя Дзмітрыева на 10 сутак адправілі за краты
Абвестка ў судзе / novychas.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі