Фільм пра беларускія трактары атрымаў двух "Срэбраных дэльфінаў" у Канах

Фільм пра беларускія трактары атрымаў двух "Срэбраных дэльфінаў" у Канах

17-хвілінны іміджавы фільм Мінскага трактарнага завода двойчы стаў  срэбраным прызёрам на міжнародным фестывалі The Cannes Corporate Media&TV Awards 2016 у Францыі. Прома ААТ "МТЗ" перамагло ў намінацыях "Іміджавы фільм" і "Унутраныя камунікацыі". 

Фільм мае назву "Карміцель". Ён зняты новасібірскай прадакшн-студыяй "LBL Production". У цэнтры гісторыі ― трактар, які за 70 гадоў вывучыў усю зямлю "як свае чатыры колы".

Cannes Corporate Media & TV Awards ― міжнародны конкурс, дзе ацэньваецца карпаратыўнае відэа і іншы медыякантэнт. Прызы ― залатыя, срэбраныя, сінія і чорныя дэльфіны. І белы дэльфін у якасці гран-пры.

Сёлета на конкурс была пададзеная рэкордная колькасць заявак з усяго свету ― больш за 1000. З іх ўзнагароды атрымалі 177, паведамляе marketing.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі