Фільмы "18+" у Беларусі дазволяць паказваць па ТБ толькі пасля 24.00

Фільмы "18+" у Беларусі дазволяць паказваць па ТБ толькі пасля 24.00

Фільмы "18+" у Беларусі дазволяць паказваць па тэлебачанні толькі з 24.00 да 6.00. Інфармацыя пра гэта змешчаная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Адзначаецца, што новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 3 лютага 2017 года (па іншых звестках — з 1 ліпеня). Пастановай Мінкульта (№ 37 ад 15 верасня 2016 года) былі ўнесеныя змены ў інструкцыю ад 2007 года. Дакумент падпісаў міністр культуры Барыс Святлоў. Ён быў узгоднены з міністэрствамі аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны.

На сённяшні дзень фільмы катэгорыі "18+" на тэлебачанні можна дэманстраваць з 23.00 да 4.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі