Fitch Ratings павысіла рэйтынг Беларусі
Агенцтва Fitch Ratings павысіла крэдытны рэйтынг Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце да ўзроўню “В” з прагнозам стабільны. Раней нашай краіне прысвойваўся рэйтынг “В-“. Як адзначаецца ў прэс-рэлізе агентства, рэйтынг вырас у выніку зніжэння рызыкаў рэфінансавання — урад зрабіў папераджальныя пазыкі і нарасціў золатавалютныя рэзервы. Цяпер патрэба ў пагашэнні знешняй пазыкі ў замежнай валюце ў памеры 2,6 мільярда беларускіх рублёў будзе пакрытая знешнім фінансаваннем ад міжнародных арганізацый, запазычаннем на ўнутраным рынку і выкарыстаннем назапашаных міжнародных рэзерваў.
Патрэба Беларусі ў знешнім фінансаванні, як мяркуюць эксперты Fitch, істотна зменшылася. Калі ў 2014 годзе гэтая патрэба ацэньвалася на ўзроўні 223% ад аб’ёму міжнародных рэзерваў, то цяпер яна складае толькі 101%.
Устойлівасць зніжэння рызыкаў рэфінансавання будзе залежаць ад захавання прагрэсу ў дыверсіфікацыі крыніцаў знешняга фінансавання. Рэйтынг вырас таксама з прычыны паляпшэння каардынацыі паміж падаткова-бюджэтнай і грашова-крэдытнай палітыкамі. Яшчэ адным фактарам стала павышэнне гнуткасці абменнага курсу і значнае зніжэнне інфляцыі. Таксама ўлічваліся паляпшэнне ўмоваў гандлю, рызыкі фінансавага сектара, стан дзяржаўнага бюджэту і перспектывы эканамічнага росту, паведамляе TUT.by