Forbes апублікаваў спіс 100 самых высокааплатных знакамітасцяў

Часопіс Forbes апублікаваў спіс 100 самых высокааплатных знакамітасцяў свету. Рэйтынг быў складзены за перыяд з 1 чэрвеня 2014 года. У ім — спартсмены, акцёры, музыкі, пісьменнікі.

Першае месца ў спісе заняў амерыканскі баксёр Флойд Мэйуэзер. За год ён зарабіў 300 млн долараў. На другім месцы яшчэ адзін баксёр — філіпінец Мэні Пак'яо, у якога $160 млн. Трэцяе месца ў вядомай спявачкі Кэці Пэры — 135 мільёнаў долараў.

У першую дзясятку таксама патрапілі бойз-бэнд One Direction ($130 млн), тэлевядучы Говард Стэрн (95 млн долараў), выканаўца кантры Гарт Брукс ($90 млн), пісьменнік Джэймс Патэрсан (89 млн долараў), акцёр Роберт Даўні-малодшы, спявачка Тэйлар Свіфт (у іх па $80 млн), а таксама футбаліст мадрыдскага "Рэала" і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду (79,5 млн долараў).

Футбаліст "Барселоны" і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі знаходзіцца толькі на 13-м месцы, за год ён зарабіў 74 млн долараў.

Адзначым, што часопіс Forbes складае свой рэйтынг з 1999 года.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі