Форвард "Гарадзеі" другі раз трапіў за краты за ўдзел у пратэстах

Форвард "Гарадзеі" другі раз трапіў за краты за ўдзел у пратэстах

Форвард "Гарадзеі" другі раз трапіў за краты за ўдзел у пратэстах. Расціслаў Шавель знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Яго затрымалі 1 лістапада на Лагойскім тракце, калі дэманстранты ішлі на Курапаты. Раней футбаліста затрымлівалі ў Мінску 28 жніўня і ён адсядзеў за кратамі 8 сутак, паведамляе "Трыбуна".

Шавелю 19 гадоў. Ён — ураджэнец Мінска. Гуляў за дубль "Гарадзеі", а ў красавіку 2020-га дэбютаваў у асноўным складзе ў матчы вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі.

За ўдзел у пратэстах пад адміністрацыйны арышт траплялі і іншыя футбалісты, а сярод іх гулец БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі Антон Сарока.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі