Фотафакт: 1000-гадовы дуб
Адзін са старэйшых дубоў не толькі Украіны, але і Еўропы расце на Чаркашчыне.
На Чаркашчыне "ў сэрцы" Украіны расце адзін з найстарэйшых дубоў Еўропы. Узрост дрэва, па розных ацэнках, ад 1000 да 1200 гадоў. Яго вышыня складае 24 метры.
Дуб расце на ўскраіне сяла Буда Чыгірынскага раёна. Непадалёк адсюль жыў гетман Багдан Хмяльніцкі, які ў свой час не раз адпачываў пад яго кронай. Але назвалі дрэва імем Максіма Залізняка, правадыра атрада гайдамакаў (паўстанцаў).
Дрэва-волат дагэтуль пладаносіць і раскідае навокал свае жалуды.