Чарга на адкрыцці крамы i-Store.by у Мінску
Больш за сотню чалавек сталі ў чарзе аргтэхніку ў новы вялікі i-Store.by. Крама адчынілася ў пятніцу ў гандлёвым цэнтры Green City у сталічным мікрараёне Каменная Горка.
У гонар адкрыцця крамы некаторыя тавары ў ёй прадаюцца з істотнымі зніжкамі — ніжэй, чым у ЗША. У іх ліку MacBook Pro з дыяганаллю 13 цаляў, iPad 2018 года ў 32GB, навушнікі AirPods.