Фотафакт: Кубак Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў Барысаве
Кубак Лігі чэмпіёнаў УЕФА прывезлі ў Барысаў. Ганаровы трафей на часовае захаванне атрымаў футбольны клуб БАТЭ. УЕФА задаволіла просьбу барысаўчан, быў улічаны рэгулярны ўдзел беларускай каманды ў Лізе чэмпіёнаў.
У чацвер кубак знаходзіўся ў холе актавай залы завода БАТЭ, у пятніцу яго можна будзе пабачыць на гарадскім стадыёне ў Барысаве (з 16.00 да 17.30) перад матчам 1/8 фіналу Кубка Беларусі паміж БАТЭ і "Гранітам". У суботу і нядзелю Кубак Лігі чэмпіёнаў УЕФА будзе знаходзіцца каля віп-увахода "Барысаў-Арэны". З 10.00 да 18.00 каля яго можна будзе зрабіць фота, інфармуе БелаПАН.
Фота: БелаПАН