Фотафакт: На Чарнобыльскай АЭС усталявалі новы саркафаг
На Чарнобыльскай АЭС усталявалі новы саркафаг. Новае абарончае збудаванне 29 лістапада з'явілася на пашкоджаным чацвёртым энергаблоку. Фінансаванне праекта здзяйсняў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (было патрачана 1,63 млрд еўра). Саркафаг, пабудаваны з сталі і бетона, мае даўжыню больш за 150 метраў, вышыню — каля 109 метраў, яго вага складае 36 тысяч тон, інфармуе УНІАН.
Будаўніцтва аб'екта працягвалася з красавіка 2012 года.
Фота: Reuters