Фотафакт: Першыя здымкі Алеся Міхалевіча пасля вяртання ў Беларусь

Фотафакт: Першыя здымкі Алеся Міхалевіча пасля вяртання ў Беларусь

Першыя фота Алеся Міхалевіча пасля яго вяртання ў Беларусь выклаў сёння ў сваім Фэйсбуку актывіст руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч. Сёння Міхалевіч перасек літоўска-беларускую мяжу і быў затрыманы ў пункце пропуска “Гудагай”, бо ўсё яшчэ мае статус абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Сёння ж Міхалевіча адпусцілі і дазволілі ехаць у Мінск.

Алесь Міхалевіч з’ехаў за мяжу ў пачатку 2011 года і атрымаў статус палітычнага ўцекача ў Чэхіі. На той момант ён быў пад падпіскай аб нявыездзе. Цяпер гэтая мера стрымання захоўваецца, хоць сам палітык сцвярджае, што не даваў такой падпіскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі