Фотафакт: Тэлеканал АНТ прапаноўвае караць за ўтрыманне жывёлаў у горадзе
"Ці трэба рабіць больш жорсткім пакаранне за ўтрыманне жывёлаў у горадзе?" — на такое пытанне прапанавалі адказаць беларускім гледачам ток-шоу "Наша жыццё". Праграма выйшла ў эфір увечары 18 верасня на тэлеканале АНТ.
Падчас перадачы форма пытання змянілася на больш мяккую: "Ці трэба рабіць больш жорсткай адказнасць за ўтрыманне жывёлаў у горадзе?"
Як вядома, у Беларусі няма ніякага пакарання за ўтрыманне жывёлаў у гарадскіх умовах. Уладальнікі сабак плацяць падатак, гаспадары котак, рыбак, хамячкоў ды іншых дробных істотаў не плацяць нічога.