Фотафакт: трактары зрабілі вялізны надпіс "Беларусь — краіна мары"
Трактары каля Нацыянальнага аэрапорта Мінск зрабілі вялізны надпіс “Беларусь — краіна мары”. Таксама там з’явіўся фрагмент нацыянальнага арнаменту. Як інфармуе БЕЛТА, агульная плошча малюнка складае 410 на 460 метраў. Надпіс добра бачны з самалётаў, якія ўзлятаюць альбо ідуць на пасадку.
Адзначаецца, што праца над надпісам ішла два тыдні. Трактары аралі пад кантролем сістэмы GPS-навігацыі. Вяліся і кантрольныя здымкі квадракоптэрам.