Францыя абмяркуе міграцыйны крызіс і Беларусь з прадстаўнікамі Расіі
Мігранты на беларуска-польскай мяжы / БЕЛТА
Сітуацыю на мяжы Беларусі з краінамі ЕС і міграцыйны крызіс будуць абмяркоўваць у пятніцу ў Парыжы. Тут адбудуцца сустрэчы кіраўнікоў МЗС і міністэрстваў абароны Францыі і Расіі, паведамляе ТАСС.
"Міністр замежных спраў Жан-Іў Ле Дрыан і міністр ўзброеных сіл Фляранс Парламенцк выкажуць цвёрдую пазіцыю на гэты конт падчас сустрэчы са сваімі расійскімі калегамі [Сяргеем Лаўровым і Сяргеем Шайгу]", — заявіла напярэдадні гэтых сустрэч афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі Ан-Клер Лежандр ў эфіры тэлеканала BFM.
Раней прадстаўнік французскага МЗС заяўляў, што паездкі мігрантаў арганізуюць сваякі Аляксандра Лукашэнкі. Паводле яго слоў, гэта робіцца, каб аслабіць і раз'яднаць ЕС. З просьбай паўплываць на Лукашэнку да Расіі ў апошнія дні звярталася і Германія. Канцлер ФРГ Ангела Мэркель некалькі разоў на гэтым тыдні тэлефанавала расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. Яна таксама мяркуе, што прычынай міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы "стаў беларускі рэжым, які выкарыстоўвае безабаронных людзей у гібрыднай атацы на Еўрапейскі Саюз".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.