Францыя пратэстуе супраць пенсійнай рэформы, якую “прапіхнуў” Макрон

Пратэсты ў Францыі / GETTY IMAGES
Пратэсты ў Францыі / GETTY IMAGES

Пенсійная рэформа прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона павярнулася масавымі пратэстамі ў цэнтры Парыжа. Вечарам пятніцы, 17 сакавіка, адбыліся сутыкненні з паліцыяй, піша ВВС.

Тысячы дэманстрантаў палілі вогнішчы, некаторыя кідалі петарды ў паліцыю. Для разгону пратэстоўцаў паліцыя ўжыла слезацечны газ. Дзясяткі чалавек былі арыштаваныя. Пратэставаў не толькі Парыж, але і іншыя французскія гарады, сярод іх — Бардо, Тулон, Страсбург.

Пратэсты былі выкліканы непапулярным рашэннем Макрона прыняць рэформу, якая дапускае падвышэнне пенсійнага ўзросту з 62 да 64 гадоў, без галасавання ў ніжняй палаце парламента. Па законе, прэзідэнт можа гэта зрабіць. Але адказам на гэтае рашэнне стаў вотум недаверу яго ўраду з боку некаторых дэпатутаў.

Урад лічыць, што змена пенсійнага веку патрэбна, каб пазбегнуць перагрузкі і краху сістэмы. Але прафсаюзы з гэтым не згодныя, і дэбаты вакол рэформы працягваюцца ўжо некалькі месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі