Футбольная зборная Беларусі перамагла Літву і застаецца лідарам групы

Футбольная зборная Беларусі перамагла Літву і застаецца лідарам групы

Футбольная зборная Беларусі перамагла каманду Літвы (2:0) ў матчы групавога этапа Лігі нацый. Ужо ў пачатку матчу галы забілі Яўген Яблонскі і Макс Эбонг. На мінскім стадыёне "Дынама" было менш за 2 тысячы заўзятараў.

У іншым паядынку нашай групы зборная Албаніі перамагла каманду Казахстана — 3:1. У групе лідыруе Беларусь — 10 ачкоў, у Албаніі — 8, у Літвы — 5, у Казахстана — 4 ачкі.

18 лістапада ў апошнім матчы ў Тыране згуляюць зборныя Албаніі і Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі